Новы, красавіцкі, нумар часопіса «Ave Maria» прысвечаны праслаўленню

Красавіцкі нумар часопіса «Ave Maria» прысвечаны надзвычай важнаму аспекту хрысціянскай малітвы — праслаўленню. Як піша ў сваім артыкуле «Экстрэмальная малітва» а. Яўген Голуб OFMConv: «Праслаўленне не канстатуе фактаў, яно аздараўляе і змяняе рэчаіснасць, бо запрашае заўважыць яе Аўтара». Як адзначае галоўны рэдактар часопіса спадарыня Крыстына Лялько, гэтыя словы можна было паставіць эпіграфам да ўсяго нумара. Тым больш сімвалічнаю тэма праслаўлення з’яўляецца цяпер, у гэты трывожны і час няпэўнасці і выпрабавання нашай веры і даверу да Бога. 


Нашы аўтары разглядаюць малітву праслаўлення ў розных аспектах, пачынаючы з вытокаў Касцёла. Аб праслаўленні ў раннім Касцёле вы даведаецеся з матэрыялу паводле працы даследчыка лацінскай гімнаграфіі і перакладчыка Самюэла Дафілда, а таксама зможаце пазнаёміцца з прыкладамі самых першых хрысціянскіх гімнаў праслаўлення, якія дайшлі да нашых дзён. Аб практыцы малітвы праслаўлення ў сучасным Касцёле распавядае ў інтэрв’ю а. Аляксандр Жарнасек MIC. Малітве праслаўлення прысвечаная і паэтычная рубрыка часопіса, а наш сталы аўтар Арцём Ткачук дзеліцца з чытачамі практычнымі парадамі аб тым, як навучыць дзіця малітве.

У пастаяннай рубрыцы «Школа малітвы» а. Юрый Кулай OCD разважае пра Уваскрасенне Хрыста як пра найважнейшую падзею нашай гісторыі і нагадвае аб тым, каб апроч малітваў просьбы і перапрашэння мы не забываліся таксама пра малітву праслаўлення. У рубрыцы «Споведзь» а. Аркадзь Куляха OCD распавядае пра неабходную ўмову сакрамэнту пакаяння — пра шчырасць. 

Уваскрослы Хрыстус абяцае і нам усім уваскрашэнне — пра гэта разважае ў сваім артыкуле айцец Дарыюш Кавальчык SJ. 

Павел і Ганна Баярчукі, бацькі пяцёх дзяцей і адказныя за рух «Сужэнскія сустрэчы» у Мінска-Магілёўскай архідэяцэзіі, у інтэрв’ю Кацярыне Дурко дзеляцца сваім 20-гадовым досведам сужэнскага жыцця. 

У інтэрв’ю Тэрэсы Клімовіч «Дыхаць прыгажосцю свету» ёсць магчымасць пазнаёміцца з пробашчам парафіі ў Бараўлянах, што пад Мінскам, кс. Казімірам Шыдэлкам, а ў артыкуле Галіны Калевіч «Каб праслаўляць Айца, які ў нябёсах» — з парафіяй Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны на поўдні Краіны, у Гомелі. Францішак Дубраўскі ў артыкуле «З удзячнасцю Богу за яго дары» распавядае пра цікавы досвед працы клуба «Сеньёра» для старэйшых асобаў, які дзейнічае пры парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску. 

Дзякуем чытачам за цёплыя словы ўдзячнасці за нашу працу: мы заўсёды рады атрымліваць ад вас лісты, якія з радасцю змяшчаем у рубрыцы «Агляд пошты». Таксама заклікаем вас сачыць за нашым часопісам на інтэрнэт-старонках у Facebook, Vk.com, Instagram, Ok.ru, дзе вы знойдзеце яшчэ больш цікавых артыкулаў і матэрыялаў і зможаце пакінуць свае каментары і сведчанні. 


 Падрыхтавала Юлія Шэдзько

Набыць часопіс можна: 

  • у кнігарні «Духоўная кніга» (г. Мінск, вул. Багдановіча, 25, пн–пт: 10.00–19.00, сб.: 11.00-17.00);
  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • альбо звяртайцеся ў рэдакцыю па тэл. (017) 356-17-50.

 

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла