У цені Усемагутнага

Час трывогі і ліхалецця, час, калі па свеце распаўзаецца зараза, што нішчыць людзей, час, калі, здаецца, адусюль нас падсцерагае небяспека, бо ў страха, як вядома, вялікія вочы… У такі час чым і як абараніць нам сябе ад бяды?


Ёсць, вядома, антысептыкі. Ёсць вада і мыла, якімі мы часцей звычайнага мыем цяпер рукі (некаторыя ўжо скардзяцца, што далоні зрабіліся ад гэткага частага мыцця шурпатымі й непрыгожымі). Ёсць вітаміны, імбір, гарачае пітво. 

І нарэшце, ёсць медыкі, на чые плечы ў гэты адказны час ускладаецца такая няпростая і адказная ноша. І мы, вернікі, молімся, каб не сагнуліся яны пад цяжарам тае цяжкой ношы. Каб вытрымалі, бо тады і наша надзея будзе мацнейшаю…

Але ж мы, вернікі, маем таксама і прывілей малітвы! Яна ўзносіцца цяпер, хіба што, найбольш у нашых хатах, і таму нашыя дамы маюць шанец ператварацца ў дамы малітвы. Яна, малітва, яднае цяпер не толькі нашы сем’і, але і вёскі ды гарады, народы і цэлыя кантыненты. Мы шукаем заступніцтва ў Створцы, нашага Айца Нябеснага, у Яго Сына, які праліў за нас сваю святую Кроў на крыжы і аддаў сваё жыццё за збаўленне роду чалавечага, у Духа Святога просім падказкі, натхнення, аздараўлення душы і цела. Мы просім дару пакаяння для сябе, нашых родных і блізкіх, для нашага народа і для ўсіх народаў, што насяляюць нашу планету. І ўсё гэта мае сэнс, калі мы верым, бо знаходзімся пад апекаю Усемагутнага Бога. 

У Бібліі ёсць адзін псальм, які, хіба што, вернікі моляцца найчасцей у часе небяспекі.  І ёсць сведчанні самых розных людзей, як з гэтай малітвай яны перамагалі небяспеку, трывогу, нават смерць. 

Верніца з наваполацкай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста Эмілія Міхайлаўна Лысевіч распавядала пра тое, як яе маці, выпраўляючы сына на вайну, дала яму спісаны аркуш паперы з 91(90) псальмам. Наказала, каб бярог яго сын і як толькі надарыцца хвіліна, маліўся ім, аддаваў сябе ў апеку Найвышэйшага, Таго, Хто здольны павярнуць хаду гісторыі, суцішыць буру, змяніць напрамак ветру. 

«Хто жыве пад аховаю Найвышэйшага і знаходзіцца ў цені Усемагутнага»… – так пачынаецца гэты псальм.

Хлапец маліўся ім, паўтараў, калі меў час, і… шчасліва вярнуўся ў родны дом – на радасць маці і ўсім блізкім. Гэтую паперку з тэкстам псальму Эмілія Міхайлаўна беражэ як каштоўную сямейную рэліквію і збіраецца перадаць яе наступным пакаленням сваёй сям’і.

Напэўна, штосьці падобнае маглі б расказаць і іншыя вернікі. Некалі чула цэлую перадачу па радыё, у якой былі сведчанні пра дзейснасць малітвы і асабліва малітвы гэтым псальмам. 

А зусім нядаўна, 21 сакавіка, у часе міжрэлігійнай малітвы аб выбаўленні свету ад пандэміі каранавірусу, у якой удзельнічалі прадстаўнікі розных хрысціянскіх веравызнанняў, а таксама мусульмане і юдэі, што адбылася ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску, я зноў пачула пра малітву гэтым псальмам. Намеснік старшыні Саюза евангельскіх хрысціянаў баптыстаў у Беларусі пастар Аляксандр Лотараў маліўся гэтым псальмам і засведчыў, што ў свой час менавіта з дапамогай гэтай малітвы ён выпрасіў у Бога аздараўленне ад анкалагічнай хваробы. 

Псальмамі моляцца вернікі розных канфесій і веравызнанняў. Гэтая малітва нас яднае і мы, хіба што, не памятаем тады пра тыя падзелы і муры, якіх мы самі ж і настваралі ды набудавалі за сваю гісторыю.

Вось ён, гэты псальм. 

Псальм 91 (90)
Пад аховаю Найвышэйшага

Хто жыве пад аховаю Найвышэйшага,*
і знаходзіцца ў цені Усемагутнага,
той скажа Пану: Ты маё прыстанішча і мая цвярдыня, *
Божа мой, на Цябе спадзяюся*.
Ён сам цябе вызваліць з сеткі паляўнічага *
і ад слова, што нясе пагібель.
Пер’ем сваім цябе ахіне, *
і ты схаваешся пад Ягонымі крыламі.
Не будзеш баяцца ні страху начнога, *
ні стралы, што ўдзень ляціць.
Ні заразы, што ходзіць у змроку, *
ні згубы, што знішчае апоўдні.
Тысяча ўпадзе збоку ад цябе †
І дзесяць тысяч – праваруч цябе,*
Але да цябе не наблізяцца.
Толькі паглядзіш вачыма сваімі – *
І ўбачыш адплату грэшнікам.
Бо Пана ты ўчыніў сваім прытулкам,*
Найвышэйшага – сваім жыллём.
Няшчасце не прыйдзе да цябе, *
і гора не наблізіцца да твайго шатра.
Бо Анёлам сваім загадае наконт цябе, *
каб яны ахоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх.
На руках цябе будуць насіць, *
каб не спатыкнуўся ты аб камень сваёй нагою.
Будзеш ступаць па львах і змеях *
і растопчаш ільвяня і цмока.
За тое, што ён палюбіў Мяне, уратую яго; *
абараню яго, бо ён пазнаў Маё імя.
Пакліча Мяне, і адкажу яму, †
Я буду з ім ва ўціску, *
вызвалю яго і праслаўлю.
Даўжынёю дзён яго насычу*
І пакажу яму сваё збаўленне. 


Ірына Жарнасек

 

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла