«Мы бачылі Пана!»

ІІ Велікодная нядзеля, Год А, (19.04.2019)

Калі быў вечар таго першага дня тыдня, і дзверы дома, дзе збіраліся вучні, былі замкнёныя з-за страху перад юдэямі, прыйшоў Езус, стаў пасярэдзіне і сказаў ім: «Спакой вам!» Сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім: «Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас». Сказаўшы гэта, дыхнуў і сказаў: «Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаныя; на кім пакінеце, на тым застануцца».

Тамаш, адзін з Дванаццаці, якога звалі Блізня, не быў з імі, калі прыйшоў Езус. Іншыя вучні казалі Яму: «Мы бачылі Пана!» Але ён сказаў ім: «Калі не ўбачу на руках Яго ранаў ад цвікоў і не ўкладу пальца свайго ў раны ад цвікоў, і не ўкладу рукі сваёй у бок Яго, не паверу».

Праз восем дзён зноў былі ў доме вучні Ягоныя і Тамаш з імі. Хоць дзверы былі замкнёныя, Езус прыйшоў, стаў пасярэдзіне і сказаў: «Спакой вам!» Потым сказаў Тамашу: «Дай сюды палец твой і паглядзі на рукі Мае; дай руку тваю і ўкладзі ў бок Мой; і не будзь няверуючым, але веруючым!» У адказ Тамаш сказаў Яму: «Пан мой і Бог мой!» Езус сказаў яму: «Ты паверыў, таму што ўбачыў Мяне. Шчаслівыя тыя, хто не бачыў, а паверыў!» 

Шмат іншых знакаў, пра якія не напісана ў гэтай кнізе, учыніў Езус перад вучнямі сваімі. Гэтае ж напісана, каб вы паверылі, што Езус — гэта Хрыстус, Сын Божы, і каб, веруючы, вы мелі жыццё ў імя Ягонае.

(Ян 20, 19–31)

«Мы бачылі Пана!» 

Ці можна ўбачыць Бога? Людзі часоў Старога Запавету самі да гэтага не імкнуліся, бо ўбачыць Бога пры жыцці азначала хуткую смерць. Чаму ж у нашыя часы людзі так лёгка ставяць пад сумнеў існаванне і дзейнасць Бога, і гэтак жа ахвотна шукаюць непасрэднага кантакту з Ім? Для чаго гэта, калі кожны з нас пасля смерці стане перад Богам? Гэтая сустрэча непазбежная, як непазбежная смерць кожнага чалавека ў свой час. Вернікі мусяць памятаць пра гэтую праўду, і яна дапамагае ім адказна жыць. Гэтак жа, як мы не самі сябе паклікалі да жыцця, мы не можам вызваліцца ад яго лагічнага заканчэння.

І ўсё ж на зямлі можна сустрэцца з Богам. Езус Хрыстус дае нам гэтую магчымасць. Як пісаў адзін святы, Ён сышоў на ўзровень чалавека, каб узвысіць нас да ўзроўню Божага. Ніхто не памірае, размаўляючы з Езусам, гледзячы на Яго. Для гэтага нават не трэба ніякай спецыяльнай падрыхтоўкі. Уваскрослы Хрыстус прыходзіць да вучняў, якія сабраліся разам, каб не было так страшна, каб падтрымаць адзін аднаго. Мы можам гэтак жа сустрэцца з Езусам, калі прабываем у супольнасці Касцёла. Нехта можа ўзгадаць амтасферу моладзевага спаткання, душпастырскай сустрэчы, пілігрымкі, калі нам добра проста таму, што мы разам і з намі Езус. Гэта Ён стварае непаўторную атмасферу, калі можна прымаць адзін аднаго такімі, якія мы ёсць, не граць ніякіх роляў, выходзячы насустрач іншым і даючы ім магчымасць лепш пазнаць сябе. 

Магчыма, у вас не было падобнага досведу, як і ў аднаго з Дванаццаці ― Тамаша. Вучні сустрэлі ўваскрослага Хрыста, а Тамаша з імі не было. Больш за тое, можна быць разам у душпастырстве, нейкай групе, супольнасці, але насамрэч знаходзіцца недзе далека, як адбываецца ў сацыяльных сетках, дзе ствараецца ўяўны вобраз блізкіх адносінаў. Паспрабуйце ў горы выплакацца камусьці ў сацыяльных сетках, цікава, ці атрымаецца? Таму так важна, каб кожны з нас клапаціўся пра развіццё дару веры і думаў, што можа даць іншым, а не толькі атрымаць. Тамаш змог даць іншым свае сумненні, і дзякуючы гэтаму можна абраць яго сваім святым апекуном у нашыя часы выпрабаванняў.


Айцец Павел Мажэйка ОР

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла